Праваахоўнікамі перакрыты канал пастаўкі наркатычных сродкаў у Беларусь
07.07.2018
Галоўным следчым упраўленнем расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да кіраўнікоў і ўдзельнікаў злачыннай арганізацыі, якая займалася ў перыяд з сакавіка 2015 па верасень 2017 года дастаўкай на тэрыторыю Беларусі наркатычных сродкаў і іх незаконным абаротам унутры краіны.
Следствам устаноўлена, што члены злачыннай арганізацыі (усяго па дадзеных следства ў яе ўваходзілі 31 чалавек) здзейснілі не менш за 22 эпізода злачыннай дзейнасці. Частка наркатычных сродкаў расліннага паходжання дастаўляліся членамі злачыннай арганізацыі ў Беларусь з Украіны праз Дзяржаўную мяжу.
Відэа: затрыманні фігурантаў і канфіскаваныя рэчавыя доказы
Далей члены арганізаванай групы дастаўлялі сумесь маку і макавай саломы на заканспіраваны склад, расфасоўвалі на разавыя дозы і падшуквалі з ліку нарказалежных асоб пакупнікоў сумесі маку для далейшага вырабу наркатычнага сродку - экстракцыйнага опію.
Падчас ператрусу ў гаражы аднаго з абвінавачаных выяўлены больш за семдзесят мяшкоў, у якіх знаходзілася насенне расліннага паходжання агульнай масай больш за 1,7 тоны. Па выніках хімічнай экспертызы ўстаноўлена, што ў мяшках была сумесь насення маку і макавай саломы. Усяго ў ходзе ператрусаў у абвінавачаных выяўлена больш за 13 тон дадзенай сумесі, у складзе якой маса макавай саломы - не менш за 14 кг.


У злачыннай арганізацыі кожнаму ўдзельніку была адведзена свая роля. Так, агульнае кіраўніцтва, размеркаванне абавязкаў унутры групы, рэгуляванне цэнаўтварэння і кантроль над атрыманым прыбыткам ажыццяўлялася 48-гадовым мужчынам. Астатнія ўдзельнікі арганізацыі залучалі ў злачынную дзейнасць новых асоб, стваралі ніжэйстаячыя арганізаваныя групы і будавалі выразную іерархію ўнутры іх, распрацоўвалі і навучалі прыёмам канспірацыі, а таксама ажыццяўлялі кантроль за іх выкананнем.
Аператыўнае суправаджэнне ходу расследавання крымінальнай справы ажыццяўляецца упраўленнем (па г. Мінску) Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.
Удзельнікам названай злачыннай арганізацыі прад'яўлены абвінавачанні па ч. 1 арт. 285 (стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй) ч. 4 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, учыненыя арганізаванай групай), ч.3 арт. 328-1 (незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў, здзейсненае арганізаванай групай) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У дачыненні да ўсіх удзельнікаў злачыннай арганізацыі прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

