Праваахоўнікамі вынята буйная партыя марыхуаны
11.06.2015
Першамайскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да мінчаніна, 1988 года нараджэння.
Падставай да ўзбуджэння паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай аператыўнымі супрацоўнікамі наркакантролю, у ходзе якой па месцы жыхарства мужчыны было вынята 250 грам марыхуаны.
У ходзе далейшых мерапрыемстваў у яго аўтамашыне і загарадным доме было выяўлена і забрана болей за 2,8 кілаграм аналагічнага расліннага рэчыва.
У цяперашні час праводзіцца комплекс неадкладных следчых дзеянняў. Назначаны шэраг экспертных даследаванняў.
Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

