Сяргей Аземша: «Колькасць крымінальных спраў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, знізілася на 16%»
20.12.2017
Намеснік Старшыні Следчага камітэта Сяргей Аземша прыняў удзел у сумеснай прэс-канферэнцыі, якая праходзіла ў Дзяржаўным мытным камітэце. У ходзе мерапрыемства, службовыя асобы Следчага камітэта, ДМК, а таксама Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз расказалі падрабязнасці канфіскацыі буйных партый наркатычных рэчываў пры спробах іх увозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
Галоўнай тэмай канферэнцыі стаў нядаўні выпадак адабрання буйной партыі наркотыкаў на пункце пропуска «Урбаны». Больш за 355 кілаграма гашышу павінны былі прайсці праз нашу краіну транзітам у Расійскую Федэрацыю. Груз быў схаваны ў спецыяльным тайніку грузавога аўтамабіля «DAF». Гэта ўдалося вызначыць выкарыстоўваючы спецыяльнае абсталяванне. Узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 328. Адзначым, гэта найбуйнейшая забраная ў 2017 годзе ў Беларусі партыя наркотыкаў.
Каменціруючы нядаўні выпадак, Сяргей Аземша звярнуў увагу на тое, што зараз праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні ў працяг тых, які ўжо былі праведзены Дзяржаўным мытным камітэтам. Зараз прымаюцца ўсе меры па ўстанаўленні як маршрута аўтапоезда, так і ўсіх асоб, якія маюць да гэтага дачыненне.
– У цяперашнім годзе ў нас узбуджана 140 спраў па незаконным перамяшчэнні наркатычных сродкаў праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта лічба вырасла ў параўнанні з мінулым годам, бо ў нас усяго ў 2016 годзе была прыкладна такая ж колькасць, і істотна вырасла ў параўнанні з 2015 годам – 39 крымінальных спраў было ўзбуджана па артыкуле 328-1, які прадугледжвае адказнасць за незаконнае перамяшчэнне наркатычных сродкаў, – адзначыў на прэс-канферэнцыі Сяргей Аземша. – Па ўсіх гэтых выпадках праводзіцца стараннае расследаванне без выключэнняў ва ўзаемадзеянні з тымі дзяржавамі, адкуль перамяшчаюцца гэтыя грузы і з прыцягненнем праваахоўных органаў Расійскай Федэрацыі, куды, як правіла, перамяшчаюцца буйныя партыі наркотыкаў.
Таксама намеснік Старшыні адзначыў, што павелічэнне колькасці крымінальных спраў, звязаных з прыцягненнем да адказнасці за незаконнае перамяшчэнне на тэрыторыю Еўразэс наркатычных сродкаў, адбываецца на фоне скарачэння амаль на 16% агульнай колькасці крымінальных спраў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў.
Пры гэтым узрасла колькасць фактаў стрымання праваахоўнымі органамі спроб увозу забароненых рэчываў і істотна павялічыліся аб'ёмы наркатычных сродкаў, якія канфіскуюцца, – у параўнанні з мінулым годам іх агульная маса павялічылася ў 62 разы. Намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Сяргей Яўмененка падкрэсліў, што ва многіх выпадках гэта прадукт аднаго і таго ж вытворцы.
Дзякуючы сумеснай рабоце мытнікаў, следчых, экспертаў і супрацоўнікаў спецслужб удаецца затрымаць не толькі непасрэдных перавозчыкаў, але таксама выйсці на след таго, хто аплачваў заказ і такім чынам перарваць каналы наркатрафіку.
Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

