Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Сяргей Аземша прызначаны намеснікам старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

24.05.2016


Фота: gp.by

Сяргей Якаўлевіч Аземша нарадзіўся 17 ліпеня 1974 года ў г. Рэчыцы Гомельскай вобласці.

У 1991 годзе паступіў у Гомельскі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці "правазнаўства", які скончыў з адзнакай у 1996 годзе.

З 1995 года па 1996 год працаваў у пракуратуры Цэнтральнага раёна г. Гомеля

З 1996 па 1999 год - аспірант кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

З 1997 года па 2000 год працаваў на розных пасадах у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

З 2000 года па 2015 год працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры, у тым ліку з 2009 года па 2012 год з'яўляўся першым намеснікам пракурора Гомельскай вобласці, а з лютага 2012 года працаваў на пасадзе пракурора Гомельскай вобласці. 

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 2016 года №175 прызначаны намеснікам Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.