Следча-аператыўная група працуе на месцы ДТЗ у Жыткавіцкім раёне, у выніку якога 3 чалавекі загінулі, 10 – дастаўлена ў бальніцу
30.12.2014
Следчыя пры ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз праводзяць агляд месца здарэння, дапытваюць сведак дарожна-транспартнага здарэння, выяўляюць сведак.
Вызначана, што каля 10.30 вадзіцель фуры, рухаючыся па аўтадарозе «Жыткавічы – Давыд-Гарадок – мяжа Украіны», пры пад'ездзе да г.Жыткавічы, пры павароце налева не ўступіў дарогу аўтамабілю «Mercedes-Benz Sprinter» з украінскімі рэгістрацыйнымі нумарамі, які рухаўся ў сустрэчным напрамку, у выніку чаго адбылося сутыкненне. Двое мужчын і жанычна, якія знаходзіліся ў мікрааўтобусе, загінулі на месцы, а яшчэ дзевяць людзей з «Mercedes-Benz Sprinter» і вадзіцель грузавога аўтамабіля з цялеснымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжару дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя.
У гэты момант высвятляюцца асобы загінулых.
Для каардынацыі дзеянняў і арганізацыі далейшай работы на месца здарэння прыбылі супрацоўнікі цэнтральнага апарата і абласнога ўпраўлення Следчага камітэта.
Жыткавіцкім РОСК узбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.317 (парушэнне правіл дарожнага руху, якое выклікала па неасцярожнасці смерць дзвюх або болей асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.



Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

