Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчы камітэт ініцыіраваў праект па абароне дзяцей ад насілля

29.04.2017
Следчым камітэтам сумесна з ОО «Клуб Дзелавых жанчын» распрацаваны і зарэгістраваны праект «Правядзенне сумесных мерапрыемстваў са Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь па абароне праў і законных інтарэсаў дзяцей, якія пацярпелі ад сэксуальнага насілля і гандлю дзецьмі ў Рэспубліцы Беларусь».

У рамках дадзенага праекта плануецца правядзенне рэгіянальных семінараў і інфармацыйных кампаній па заяўленай тэматыцы, распрацоўка метадычных рэкамендацый па асаблівасцях выяўлення і расследавання злачынстваў аб дзіцячай парнаграфіі і перанакіраванню пацярпелых для аказання дапамогі, абароны іх праў і законных інтарэсаў, а таксама рэкамендацый па прафілактыцы злачынстваў у дачыненні да дзяцей, у тым ліку ў інтэрнэце.

Варта адзначыць, што дадзеныя мерапрыемствы праходзяць у рамках Года абароны праў і законных інтарэсаў пацярпелых, аб'яўленага ў ведамстве старшынёй Іванам Наскевічам. 

Правядзенне семінараў плануецца на базе ўпраўленняў Следчага камітэта па абласцях і г. Мінску, першы з іх адбыўся ва УСК па Брэсцкай вобласці.