Следчы камітэт разбіраецца ў абставінах нападзення на беларускіх дыпламатаў у Лондане
21.12.2021
"Паводле даных следства, увечары 19 снежня бягучага года ў Лондане каля будынка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі было ўчынена нападзенне на трох супрацоўнікаў дыпмісіі, грамадзян Беларусі. Нападаючыя паводзілі сябе агрэсіўна і нахабна, выказвалі пагрозы, а таксама прымянілі насілле ў адносінах да дыпламата, якому зламалі нос і прычынілі іншыя траўмы. Па атрыманай следствам інфармацыі, матывам гэтых дзеянняў стала помства за выкананне дыпламатамі сваіх службовых абавязкаў", - адзначылі ў ведамстве.
Галоўным следчым упраўленнем цэнтральнага апарату Следчага камітэта па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.366 (насілле ў адносінах да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Праводзіцца расследаванне. Ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам замежных спраў і аператыўнымі службамі ажыццяўляецца атрыманне актуальнай інфармацыі па вышэй названых абставінах. Відэазапіс інцыдэнту далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы.

Крыніца: БелТА.
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт