Следчы камітэт высвятляе абставіны гібелі шасці чалавек у Крупскім раёне (+фота, відэа)
29.06.2016
Следчым камітэтам высвятляюцца абставіны гібелі шасці людзей у Крупскім раёне. Узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Па інфармацыі следства, каля 21 гадзіны 28 чэрвеня жыхар Крупскага раёна спусціўся ў каналізацыйны калодзеж глыбінёй каля 6 метраў каля свайго дома для яго прачысткі. У ходзе работы мужчына страціў свядомасць і ўпаў на дно. Аказаць дапамогу мужчыну спрабавалі суседзі. Трое мужчын пачаргова спускаліся ў калодзеж з мэтай аказання дапамогі, але ўсе яны, губляючы свядомасць, падалі ўніз.

Для аказання дапамогі пацярпеўшым на месца здарэння прыбылі супрацоўнікі МНС. Яны дасталі целы чацвярых мужчын без адзнак жыцця з каналізацыйнага калодзежа. Медыцынскімі работнікамі, якія знаходзіліся на месцы, канстатавана смерць апошніх.
Пры правядзенні выратавальных работ двое супрацоўнікаў МНС атрымалі атручэнне парамі газаў, якія сабраліся ў калодзежы, і былі шпіталізаваны. Пазней, не прыходзячы ў свядомасць, яны памерлі ва ўстанове аховы здароўя.
Відэа з месца здарэння:
На месца здарэння выбывала следча-аператыўная група Галоўнага следчага ўпраўлення, задзейнічаны крыміналісты цэнтральнага апарата Следчага камітэта і перасоўная крыміналістычная лабараторыя ведамства.
Следчыя ажыццявілі агляды цел загінулых, прызначаны судова-медыцынскія экспертызы з мэтай устанаўлення дакладнай прычыны смерці. Праведзены агляд месца выпадку з удзелам спецыялістаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, МНС, міліцыі. Забраны ўзоры рэчываў, змешчаных ў калодзежы, у тым ліку ажыццёўлены забор паветра для правядзення хімічных даследаванняў.
Работа па высвятленню ўсіх абставін трагедыі працягваецца ў цесным узаемадзеянні з усімі службамі.
Расследаванне знаходзіцца на асабістым кантролі Старшыні Следчага камітэта.
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

