Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчы камітэт засцерагае грамадзян ад здзяйснення неабдуманых учынкаў

19.06.2015
У вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна ў выніку неасцярожнага звароту з будаўнічым патронам трактарыст атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Вызначана, што раніцай 16 чэрвеня на тэрыторыі збожжасклада адбылася дэтанацыя парахавога зарада патрона. Адзін з яго металічных асколкаў учыніў 59-гадоваму сельскаму жыхару агнястрэльнае раненне брушной поласці. Са слоў мужчыны, снарад ён знайшоў на вуліцы каля месяца назад. Навошта ён яго падабраў, трактарыст растлумачыць не змог. Да яго працоўнай дзейнасці ён таксама ніякага дачынення не мае.

Перад інцыдэнтам у мужчыны на рабоце ўтварыўся перапынак. Яго ён выкарыстоўваў для таго, каб вопытным шляхам праверыць дзеянне будаўнічага патрона. Прылада ён паставіў на процівагу трактара і ўдарыў па ім двойчы малатком. Гэта, у сваю чаргу, прывяло да выбуху.  

Як пасля паясніў пацярпеўшы, ён проста вырашыў паглядзець, што адбудзецца. У выніку неабдуманага ўчынку для выратавання мужчыны спатрэбілася экстраннае ўмяшанне медыцынскіх работнікаў. У цяперашні час ён знаходзіцца ва ўстанове аховы здароўя. 

Для ўстанаўлення ўсіх абставін адбытага Ганцавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.