Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчыя Беларусі і Арменіі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва пры расследаванні злачынстваў

15.05.2018
У цэнтральным апараце Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь прайшла рабочая сустрэча з дэлегацыяй Следчага камітэта Рэспублікі Арменія.

Падчас сустрэчы бакі абмяняліся думкамі аб месцы следчых ведамстваў у сістэме праваахоўных органаў дзвюх краін, абмеркавалі актуальныя пытанні расследавання рознага роду злачынстваў, перспектывы супрацоўніцтва ў крымінальна-прававой сферы ў рамках дзеючых міжнародных дамоваў.

Удзельнікамі сустрэчы былі таксама закрануты некаторыя арганізацыйныя аспекты падрыхтоўкі трэцяга сумеснага пасяджэння калегій Следчага камітэта Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, правядзенне якога запланавана ў горадзе Гомелі на 17 мая.

Рабочая сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы, мела канструктыўны і ўзаемавыгадны характар.