Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчыя шукаюць сведкаў асабліва злоснага хуліганства ў віцебскім трамваі

25.05.2018
Віцебскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа аб асабліва злосным хуліганстве.

Падазраваным з'яўляецца 49-гадовы жыхар абласнога цэнтра, які 4 мая а 21 гадзіны, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ехаў у салоне трамвая па маршруце №7 у Віцебску. Паблізу дома №62 па вуліцы М.Горкага, мужчына беспадстаўна, з хуліганскіх намераў, схапіў непаўналетняга хлопца за валасы, дастаў нож і нанёс 16-гадоваму пацярпеламу рэзаную рану левага перадплечча.

Па дадзеным факце ў дачыненні да мужчыны следчымі ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (асабліва злоснае хуліганства). Да падазраванага прыменена мера працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязацельства аб яўцы.

Следчыя агледзелі месца здарэння, канфіскавалі нож, дапыталі пацярпелага і сведак, прызначылі неабходныя экспертныя даследаванні па крымінальнай справе.

З мэтай усебаковага, поўнага і аб'ектыўнага даследавання акалічнасцяў крымінальнай справы, следчыя звяртаюцца з просьбай да грамадзян, якія сталі сведкамі гэтага здарэння ў трамваі, паведаміць пра гэта па тэлефонах 8 (0212) 46-21-97 (Віцебскі ГАСК), 37533 399- 80-44 (аператыўна-дзяжурная служба УСК па Віцебскай вобласці, кругласутачна).

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці
Святлана Сахарава