Следчыя УСК па Мінскай вобласці высявтляюць абставіны смяротных дарожна-транспартных здарэнняў, зарэгістраваных за мінулыя выхадныя
13.07.2015
Вызначана, што асноўнай прычынай гэтых трагічных наступстваў, звязаных з гібеллю грамадзян, з'явілася грубае парушэнне вадзіцелямі правіл дарожнага руху, у тым ліку перавышэнне хуткасных рэжымаў і кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.
Вечарам 11 ліпеня вадзіцель Citroen, жыхар Пухавіцкага раёна, 1965 года нараджэння, рухаючыся па аўтадарозе «Рудзенск - Мар'іна Горка - Талька», не здолеў з кіраваннем, з'ехаў у кювет і сутыкнуўся з прыдарожным дрэвам. У выніку ДТЗ ён загінуў на месцы. Вызначана, што вадзіцель у 2013 годзе быў пазбаўлены права кіравання транспартным сродкам тэрмінам на 5 год. З мэтай устанаўлення ўсіх абставін па дадзеным факце праводзяцца праверачныя мерапрыемствы.


Акрамя таго, у той ж вечар, 60-гадовы мінчанін, кіруючы аўтамабілем Фіят Стыло недалёка ад г.п. Рудзенск на аўтадарозе «Наваполле-Рудзенск», на закругленні дарогі няправільна выбраў хуткасны рэжым, і ў выніку бакавога заносу здзейсніў наезд на непаўналетнюю жыхарку г.Мінска, 1999 года нараджэння, якая рухалася на веласіпедзе. Ад атрыманых цяжкіх цялесных пашкоджанняў пацярпелая памерла пры дастаўленні ў медыцынскую ўстанову. У ходзе неадкладных следчых дзеянняў вызначана, што вадзіцель знаходзіўся за рулём у стане алкагольнага ап'янення.


Пухавіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта дзеяння вадзіцеля кваліфікаваны па ч.4 арт.317 (парушэнне правіл дарожнага руху ў стане алкагольнага ап'янення, якое выклікала па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Падазроны затрыманы. Па крымінальнай справе праводзяцца следчыя і працэсуальныя дзеянні, назначаны шэраг судова-медыцынскіх экспертыз.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці
Таццяна Беланог
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

