Следчыя высявтяляюць абставіны ДТЗ у Мінскім раёне. Вышук сведак
25.05.2015
22 мая каля 16.25 жанчына-вадзіцель аўтамабіля маркі Рэно Меган Сцэнік, 1962 года нараджэння, рухаючыся па 19 кіламетры аўтадарогі Мінск-Мікашэвічы недалёка ад пасёлка Самахвалавічы, выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе здейсніла сутыкненне з аўтамабілем маркі Опель Амега пад кіраваннем мінчаніна, 1983 года нараджэння.
У выніку дарожна-транспартнага здарэння пасажырка Рэно Меган Сцэнік, 1957 года нараджэння, загінула, а абодва вадзіцеля былі шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя з цялеснымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжару.
У сувязі з расследаваннем крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт.317 (парушэнне правіл дарожнага руху, якое выклікала па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, следствам высвятляюцца абставіны дадзенай аварыі.
Мінскі раённы аддзел Следчага камітэта звяртаецца да грамадзян з просьбай аказаць садзейнічанне ў расследаванні. У выпадку, калі вы маеце якія-небудзь звесткі, відэазапісы або сталі сведкам вышэйпаказанага дарожна-транспартнага здарэння паведаміце па тэлефонах: (017) 267-45-27, (029) 359-17-05.


Афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці
Таццяна Беланог
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

