Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчыя высвятляюць абставіны гібелі шасці чалавек у Барысаве (+фота, відэа)

28.01.2016
Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта высвятляюцца абставіны гібелі шасці чалавек у г. Барысаве.

Вызначана, што 27.01.2016 у адной з кватэр шматпавярховага жылога дома былі выяўлены целы пажылых мужчыны і жанчыны. У кватэры прысутнічаў трывалы пах газу.

У наступным, у ходзе пакватэрнага абходу, паверхам ніжэй былі выяўлены целы яшчэ чатырох чалавек, у тым ліку двух непаўналетніх 10 і 17 гадоў.



У мэтах усебаковага і поўнага высвятлення ўсіх абставін выпадку на месцы працуюць следчыя цэнтральнага апарата Следчага камітэта, а таксама спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. 

Следствам разглядаюцца розныя версіі адбытага, у тым ліку няспраўнасць газавага абсталявання.



Першым намеснікам Старшыні Следчага камітэта, які каардынуе работу на месцы выпадку, узбуджана крымінальная справа па факце неналежнага выканання службовых абавязкаў службовымі асобамі МВУ «Барысаўмежрайгаз», якое выклікала гібель шасці чалавек, па арт. 428 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У гэты час следчымі вывучаецца забраная ў абслуговых арганізацый дакументацыя, дапытваюцца сведкі. Прызначаны экспертныя даследаванні.

Работа на месцы выпадку працягваецца.




Каментарый першага намесніка Старшыні Следчага камітэта Аляксея Волкава:


Агляд месца выпадку: