Следчыя высвятляюць абставіны выпадзення чатырохгадовага хлопчыка з акна жылога дома
25.05.2018
Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце выпадзення 24 мая каля 21 гадзіны 30 хвілін з акна трэцяга паверха жылога дома ў г. Гродна чатырохгадовага хлопчыка, які з цяжкімі траўмамі дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя для аказання медыцынскай дапамогі.
З мэтай высвятлення абставінаў, якія прывялі да падзення дзіцяці, следчыя агледзелі месца здарэння, апыталі жыхароў дома. У выніку высветлілі, што хлопчык разам з мамай знаходзіўся ў гасцях. Дарослыя ўжывалі спіртныя напоі, не звяртаючы ўвагі на дзіця, што і прывяло да трагедыі. Утрыманне алкаголю ў крыві яго маці склала 2,6 праміле.
Збіраючы матэрыялы, якія характарызуюць сям'ю дзіцяці, следчыя ўстанавілі, што яго маці і бацька злоўжываюць спіртнымі напоямі, неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, учыненыя ў стане алкагольнага ап'янення. Бацька знаходзіцца на лячэнні ў лячэбна-працоўным прафілакторыі.

Праверка па гэтым факце працягваецца. Ступень цяжару атрыманых хлопчыкам цялесных пашкоджанняў вызначаць спецыялісты ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці ў рамках судова-медыцынскай экспертызы. Следчыя грунтоўна высвятляюць не толькі пытанні, звязаныя з падзеннем дзіцяці, але і дзейнасцю суб'ектаў прафілактыкі па забеспячэнню кантролю за праблемнай сям'ёй для прыняцця мер па недапушчэнні падобных выпадкаў. Пасля заканчэння праверкі будзе прынята працэсуальнае рашэнне.
Улічваючы тое, што адбылося, следчыя нагадваюць:
- большасць выпадкаў падзення маленькіх дзяцей адбываецца тады, калі бацькі пакідаюць іх без нагляду, асабліва ў пакоі з адкрытым акном;
- усе прадметы мэблі павінны быць адсунутыя ад вокнаў, каб дзіця не магло залезці на падваконнік;
- усталёўвайце на вокны спецыяльныя фіксатары, якія не дазволяць дзіцяці адкрыць акно больш чым на некалькі цаляў;
- ахоўныя рашоткі на вокнах прадухіляць падзення дзяцей з адкрытых вокнаў;
- недапушчальна разлічваць на маскітнымі сеткі, яны не прызначаныя для абароны ад падзенняў.
Беражыце дзяцей!
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці
Cяргей Шаршаневіч
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

