Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчыя высвятляюць абставіны забойства мужчыны ў дачным доме ў Аршанскім раёне

19.06.2018
Следчымі Аршанскага міжраённага аддзела Следчага камітэта ўсталёўваюцца абставіны забойства мужчыны ў садова-агароднiцкiм таварыстве.

Раніцай 15 чэрвеня ў дачным доме, размешчаным у Аршанскім раёне, знойдзена цела 43-гадовага мужчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці.

Па дадзеных следства, 14 чэрвеня двое жыхароў Оршы і жыхарка раёна прыехалі ў дачны дом з ведама гаспадыні, якая засталася ў горадзе. У ноч на 15 чэрвеня пасля распіцця спіртных напояў паміж мужчынамі ўзнікла сварка, падчас якой 43-гадовы мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні.




Фатаграфіі УДКСЭ па Віцебскай вобласці

Узбуджаная крымінальная справа па частцы 1 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (забойства).

Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства супрацоўнікамі органаў унутраных спраў затрыманыя 47-гадовая жанчына і 71-гадовы мужчына, які схаваўся з месца забойства. Пасля выканання першапачатковых следчых дзеянняў з падазраванымі, у тым ліку следчага эксперыменту, следчымі прынята рашэнне аб прымяненні ў дачыненні да жанчыны меры працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязацельства аб яўцы. У дачыненні да пенсіянера прыменена мера стрымання - заключэнне пад варту.

Падчас агляду месца здарэння следчыя сумесна з экспертамі канфіскавалі рэчавыя доказы, па якіх спецыялістам УДКСЭ па Віцебскай вобласці даручана вытворчасць неабходных экспертыз па крымінальнай справе. Прызначана судова-медыцынская экспертыза з мэтай вызначэння прычыны смерці пацярпелага і атрыманых ім цялесных пашкоджанняў.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці
Святлана Сахарава