Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчыя высвятляюць абставіны забойства пенсіянеркі

10.06.2015
Упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску высвятляюцца абставіны забойства, учыненага ў адным з раёнаў сталіцы.

Раніцай 9 чэрвеня ў кватэры па месцы жыхарства паміж састарэлымі сужэнцамі адбылася сварка, у ходзе якой мужчына нанёс сваёй жонцы, 1937 года нараджэння, не менш за пяць удараў каструляй па галаве. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў жанчына памерла на месцы выпадку.

Брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі, а таксама супрацоўнікаў праваахоўных органаў на месца забойства выклікалі суседзі, якія пачулі крыкі аб дапамогі, якія данасіліся з кватэры пацярпелай.  

У ходзе выбыцця следчымі ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі міліцыі і спецыялістамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз праведзены агляд месца выпадку, у ходзе якога забрана прылада злачынства. У дачыненні да мужчыны, 1937 года нараджэння, упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «забойства».

Па крымінальнай справе назначана правядзенне шэрагу экспертыз, у тым ліку псіхалага-псіхіятрычная ў дачыненні да падазронага.

Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю