Следчыя затрымалі кіраўніка адной са школ Брэсцкай вобласці па падазрэнні ў педафіліі (абноўлена)
24.09.2014
У ходзе следчых дзеянняў, праведзеных супрацоўнікамі УСК па Брэсцкай вобласці, вызначана, што мужчына, знаходзячыся па месцы работы, з мэтай задавальнення сваёй палавой страсці, з прымяненнем насілля і насуперак волі яўна для яго непаўналетняй здзейсніў у дачыненні да яе гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару.
Кіраўнік установы адукацыі затрыманы, з ім працуюць следчыя. Узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.167 КК Рэспублікі Беларусь.
На гэты момант здароўю дзіцяці нічога не пагражае.
Абнаўленне інфармацыі: У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў, супрацоўнікамі УСК па Брэсцкай вобласці сумесна з аператыўнікамі УУС Брэсцкай вобласці выяўлены дадатковы эпізод злачыннай дзейнасці дадзенага кіраўніка ў дачыненні яшчэ аднаго дзіцяці.
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

