Следчым камітэтам па факце выпадку на ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат» узбуджана крымінальная справа
25.02.2017
Упраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па факце службовай халатнасці на ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат», якая выклікала па неасцярожнасці цяжкія наступствы (арт.428 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
25 лютага каля 1 гадзіны ночы ў Гродзенскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб успышцы пылапаветранай сумесі без наступнага гарэння на ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат» у г.Скідзелі, у выніку чаго пацярпелі пяцёра работнікаў прадпрыемства.


На месца здарэння выбылі следча-аператыўныя групы цэнтральнага апарата Следчага камітэта пад кіраўніцтвам першага намесніка Старшыні Аляксея Волкава, УСК па Гродзенскай вобласці пад кіраўніцтвам начальніка – Іосіфа Леонка, супрацоўнікі МНС, упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці.


У ходзе агляду месца здарэння, праведзенага з выкарыстаннем магчымасцей перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі Следчага камітэта, вызначана, што ўспышка адбылася ў галерэі, якая злучае цэх упакоўкі і фасоўкі цукру і ліфтавую вежу. У выніку пяць жанчын – работніц прадпрыемства, 1962-1974 гадоў нараджэння, з апёкамі рознай ступені цяжару былі шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне ўстановы аховы здароўя. Часткова дэфармаваны сцены цэха, пашкоджаны вокны і дзвярныя праёмы. Тэхналагічны працэс цэха ўпакоўкі і фасоўкі прыпынены, а на прадпрыемстве не парушаны.



У мэтах устанаўлення абставін дапытваюцца кіраўнікі і работнікі прадпрыемства, забрана дакументацыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі, тэхналагічная дакументацыя па цэху ўпакоўкі і фасоўкі цукру. Прызначаны судова-медыцынскія экспертызы ў дачыненні да пацярпеўшых работніц, плануецца правядзенне шэрага іншых экспертных даследаванняў.
Высвятляецца памер урону, прычыненага прадпрыемству. Праводзяцца іншыя следчыя дзеянні і мерапрыемствы.
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

