Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчым камітэтам працягваецца расследаванне крымінальнай справы аб карупцыі ў ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка»

14.08.2014
У гэты момант следчымі атрыманы доказы дачынення кіраўніка азначанага прадпрыемства да здзяйснення злачынства, прадугледжанага ч.3 арт. 424 (Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) КК Рэспублікі Беларусь.

У сувязі з тым, што дадзеная службовая асоба з'яўляецца членам Савета Рэспублікі і карыстаецца дэпутацкай недатыкальнасцю, матэрыялы, што даказваюць яе дачыненне да здзяйснення супрацьпраўнай дзеі, былі пададзены ва ўстаноўленым парадку на пазачарговую сесію Савета Рэспублікі.

У адпаведнасці з арт. 47 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04 лістапада 1998 года «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь» атрымана згода на ажыццяўленне крымінальнага праследавання ў дачыненні члена Савета Рэспублікі.

Следчым камітэтам вынесена пастанова аб затрыманні службовай асобы.