Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчым камітэтам распачата крымінальная справа ў дачыненні да службовых асоб Дзяржстандарту

26.06.2018
Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа аб карупцыі ў дачыненні да першага намесніка дырэктара і начальніка аддзела Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

Крымінальная справа ўзбуджаная па матэрыялах 10-га ўпраўлення (па Мінскай вобласці) ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь.

Па дадзеных следства, 45-гадовы кіраўнік прыватнага прадпрыемства ў чэрвені 2018 года перадаў вышэйзгаданым службовым асобам у якасці хабару грашовыя сродкі ў суме 200 рублёў кожнаму за зацвярджэнне загадзя падробленага дакумента - "нормаў расходавання паліўна-энергетычных рэсурсаў на 2017 год".

Дзеянні 45-гадовага мужчыны кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 431 (дача хабару), першага намесніка дырэктара Дэпартамента - па ч. 3 арт. 430, начальніка аддзела - па ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
УІГС МУС Рэспублікі Беларусь