Следчым камітэтам расследуецца крымінальная справа пра карупцыю ў дачыненні старшыні Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта
23.06.2014
Крымінальная справа пра злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі ўзбуджана Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь па матэрыялах Галоўнага кіравання па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь.
Сёння азначаная службовая асоба затрымана. З ім працуюць следчыя. Дзеянні старшыні выканаўчага камітэта кваліфікаваны па ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Накладзены арышт на маёмасць.
Рыхтуюцца матэрыялы для падання вінавачання і ўжывання меры стрымання.
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

