Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчым камітэтам усталёўваюцца абставіны вярбоўкі і вывазу беларусак для прастытуцыі

08.06.2018
Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа аб вярбоўцы і вывазе за мяжу грамадзянак Беларусі для занятку прастытуцыяй, распачатая па матэрыялах галоўнага ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі МУС Беларусі.

Следствам устаноўлена, што жанчына, 1994 года нараджэння, з мэтай атрымання матэрыяльнай выгады ад неўстаноўленых замежных асоб у перыяд з пачатку 2017 да мая 2018 года ажыццяўляла вярбоўку праз інтэрнэт і садзейнічала ў перавозцы ў Турцыю ў мэтах сэксуальнай эксплуатацыі не менш за трох беларусак. Абвінавачаная была затрыманая ў аэрапорце падчас спробы выляцець з краіны з чарговай дзяўчынай.





Дзеянні абвінавачанай кваліфікаваныя следствам па ч.2 ст.181 (вярбоўка, перавозка, перадача, укрывальніцтва або атрыманне чалавека ў мэтах эксплуатацыі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да жанчыны прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, яна дае прызнальныя паказанні і супрацоўнічае са следствам.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца. У цяперашні час усталёўваецца колькасць вывезеных для прастытуцыі грамадзянак Беларусі і дачыненне абвінавачванай да іншых злачынстваў.

Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю