Следчым камітэтам устанаўліваюцца абставіны забойства дзвюх жанчын у Бабруйску
23.07.2018
Галоўным следчым упраўленнем расследуецца крымінальная справа па п. 1 ч. 2 арт. 139 (забойства двух асоб), распачатая па факце забойства двух жанчын 20 ліпеня ў Бабруйску.
Следствам устаноўлена, што 36-гадовы мужчына сумесна з 27-гадовай і 26-гадовай жанчынамі распіваў спіртныя напоі ў адной з забаўляльных устаноў горада. Пасля гэтага кампанія накіравалася дадому да мужчыны, дзе праз некаторы час абедзве дзяўчыны былі знойдзеныя мёртвымі.
На працягу трох дзён следча-аператыўная група цэнтральнага апарата Следчага камітэта працавала на месцы здарэння.
Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманы і дапытаны непрацуючы мужчына, раней судзімы за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы. Праведзены следчы эксперымент з удзелам падазраванага і праверка паказанняў на месцы. Па крымінальнай справе прызначана правядзенне судовых экспертыз.
У цяперашні час следствам рыхтуюцца матэрыялы для прад'яўлення 36-гадоваму мужчыну абвінавачання. Расследаванне працягваецца, устанаўліваюцца матывы здзяйснення злачынства і дачыненне затрыманага да іншых супрацьпраўных дзеянняў.
Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

