Следчым камітэтам узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да старшыні Бабруйскага гарвыканкама
15.11.2016
Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.430 (атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае палажэнне) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Расследаванне крымінальнай справы даручана галоўнаму ўпраўленню па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта.
Падазроны затрыманы, з ім працуюць следчыя. У цяперашні час вырашаецца пытанне аб прымяненні да службовай асобы меры стрымання.
Следчыя праводзяць комплекс следчых і іншых працэсуальных дзеянняў, накіраваных на ўстанаўленне ўсіх абставін здзейсненага злачынства.
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

