Следчым камітэтам завершана расследаванне крымінальнай справы аб ухіленні ад выплаты падаткаў кіраўніцтвам турагенцтва
26.10.2016
Галоўным следчым упраўленнем завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да дырэктара турагенцтва і яго жонкі, абвінавачаных ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.
Падчас следства вызначана, што сямейная пара, у 2014 годзе заключыла дамову франчайзінгу з расійскім турыстычным агенцтвам. Пры гэтым, адной з умоў атрымання беларускім бокам доступу да сістэмы бранявання і рэалізацыі прадуктаў замежных тураператараў было заключэнне не менш за 10 дамоў субпадраднай ліцэнзіі з нацыянальнымі турагенцтвамі. Аднак абвінавачаныя гэтага не зрабілі, увядучы ў зман расійскі бок адносна іх наяўнасці.
У наступным, для беларускіх турыстычных агенцтваў, якія не мелі дамоў камісіі на рэалізацыю турпрадуктаў замежных тураператараў, яны ўсталявалі выплаты за магчымасць іх выкарыстання – адсотак ад рэалізаваных прадуктаў і штомесячная плата пад маркай франшызы. Грашовыя сродкі за аказаныя паслугі перадаваліся дырэктару фірмы напрамую, без адлюстравання ў фінансавых дакументах.
Апроч таго, абвінавачаныя дамовіліся пра правядзенне некалькімі лжэпрадпрымальніцкімі структурамі безнаяўных плат на рахункі замежных тураператараў за рэалізаваныя іх прадпрыемствам паслугі. Грошы для гэтых мэт рэгулярна перадаваліся наяўнымі у замежнай валюце з улікам раней абумоўленых памераў узнагароды.
У выніку вышэйпералічаных дзеянняў фірма ўхілілася ад выплаты падаткаў шляхам утойвання падатковай базы і ўхілення ад прадстаўлення падатковай дэкларацыі на суму больш за 560 тысяч рублёў.
Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваны следствам па ч. 2 ст. 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў у адмыслова буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да мужчыны ўжыта мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту.
Крымінальная справа перададзена на разгляд у суд.
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

