Следчым камітэтам завершана расследаванне крымінальнай справы пра замах на забойства ў сталічнай гімназіі
15.12.2016
Упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску завершана расследаванне крымінальнай справы пра замах на забойства настаўніцы з асобай жорсткасцю, у якім абвінавачваецца школьнік.
Падчас следства вызначана, што каля 8.00 гадзін 23 мая 2016 года непаўналетні жыхар г. Мінска, 2001 года нараджэння, знаходзячыся ў адным з кабінетаў дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 74 г. Мінска», дзеючы з асобай жорсткасцю, нанёс настаўніцы рускай мовы і літаратуры не менш за 17 удараў нажом, у тым ліку, у вобласць жыццёва важных органаў. У сувязі з актыўным супрацівам пацярпелай, яе паведамленнем сваякам пра ўчыненае злачынства і ўчасным аказаннем ёй кваліфікаванай медычнай дапамогі, абвінавачаны не змог давесці свой намер да канца.
Падчас следства дапытана больш за 50 сведак, праведзены вялікі комплекс медыка-крыміналістычных, біёлага-генетычных і дактыласкапічных даследаванняў.
Па выніках судова-медычнай экспертызы, прычыненыя пацярпелай цялесныя пашкоджанні адносяцца да катэгорыі цяжкіх. Праведзеная ў дачыненні да непаўналетняга стацыянарная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза паказала, што абвінавачаны ў перыяд інкрымінаваных яму дзеянняў мог у поўнай меры ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі.
Следствам прад'яўлена абвінавачванне непаўналетняму па ч. 1 арт.. 14, п. 6, 10 ч. 2 арт.. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У гэты час крымінальная справа вывучаецца пракуратурай горада Мінска. Ужытая раней пракурорам мера стрымання ў дачыненні да абвінавачанага ў выглядзе зняволення пад варту пакінута ранейшай.
УСК па г. Мінску
Пракуратура г. Мінска
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

