Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчым камітэтам завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да ліквідатара юрыдычных асоб

18.06.2018
Галоўным упраўленнем працэсуальнага кантролю Следчага камітэта скончана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 37-гадовага мінчука, які з'яўляўся ліквідатарам некалькіх суб'ектаў гаспадарання. Супрацьпраўная дзейнасць фігуранта была выяўлена супрацоўнікамі УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па г. Мінску і Мінскай вобласці.

У ходзе расследавання ўстаноўлена, што абвінавачаны прыняў ад кіраўнікоў двух юрыдычных асоб маёмасць, якая яму была даверана з мэтай распараджэння ў інтарэсах гэтых ліквідуемы арганізацый. Указаная ўласнасць на агульную суму больш за 100 тысяч рублёў была неправамерна прысвоена фігурантам. У сувязі з неабходнасцю абгрунтавання адсутнасці даручанай яму маёмасці, мужчынам складаліся падробленыя дагаворы аб яго перадачы на адказнае захоўванне трэцім асобам.

Таксама было ўстаноўлена, што абвінавачаны, карыстаючыся сваімі паўнамоцтвамі ліквідатара адной з юрыдычных асоб, аддаў указанні свайму падначаленаму на заключэнне дагавора ад імя гэтай арганізацыі з падкантрольным фігуранту іншым суб'ектам гаспадарання на арэнду памяшканняў пры адсутнасці ў гэтым эканамічнай неабходнасці. У далейшым частка грашовых сродкаў ад здачы ў арэнду памяшканняў атрымліваліся 37-гадовым мужчынам.

У перыяд расследавання атрыманы звесткі аб датычнасці ліквідатара да крадзяжоў з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў. Абвінавачаны, усведамляючы недапушчальнасць здзяйснення не звязаных з ліквідацыяй здзелак, здзейсніў крадзеж транспартных сродкаў прадпрыемства, якімі ў далейшым распарадзіўся па сваім меркаванні.

У мэтах кампенсацыі шкоды і працэсуальных выдаткаў на маёмасць абвінавачанага накладзены арышт на суму больш за 200 тысяч рублёў.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны па прыкметах некалькіх складаў злачынстваў, сярод якіх "злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі», «прысваенне», «крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі», «службовы падлог».

Віну ў учыненых ім злачынствах абвінавачаны не прызнаў. Мера стрымання, ужытая раней да мужчыны, застанецца нязменнай - заключэнне пад варту. Крымінальная справа накіраваная пракурорам ў суд.

Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю