Смяротнае ДТЗ з удзелам трактара і легкавога аўтамабіля ў Салігорскім раёне: расследаванне завершана
09.07.2018
Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы аб дарожна-транспартным здарэнні з двума загінулымі, што мела месца днём 29 красавіка 2018 года на аўтадарозе «Чаланец-Гоцк».
Расследаваннем устаноўлена, што 24-гадовы кіроўца BMW рухаўся па 8-аму кіламетру названай аўтадарогі ў напрамку в. Чаланец Салігорскага раёна Мінскай вобласці ў складзе вясельнага картэжа. З мэтай здзяйснення абгону калоны з пяці транспартных сродкаў ён выехаў на сустрэчную паласу з хуткасцю не менш за 81,3 км/г. Пасля іх апярэджання пры перабудаванні ў правую паласу не ўлічыў інтэнсіўнасць руху і, наблізіўшыся на небяспечную адлегласць да трактара FENDT 930, што рухаўся ў спадарожным напрамку з хуткасцю каля 20 км/г, сутыкнуўся з ім.
У выніку дарожна-транспартнага здарэння мужчына і жанчына (1994 і 1993 года нараджэння адпаведна) - пасажыры легкавога аўтамабіля - загінулі на месцы.
У рамках расследавання дапытаны сведкі, відавочцы, праведзены следчыя эксперыменты, атрыманы вынікі даследаванняў, вытворчасць якіх ажыццяўлялася экспертамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз з мэтай устанаўлення хуткасці руху транспартных сродкаў, іх тэхнічных няспраўнасцяў і іншых абставінаў.
Устаноўлена, што парушэнне кіроўцам BMW патрабаванняў пунктаў правілаў дарожнага руху знаходзіцца ў прамой прычыннай сувязі з дарожна-транспартным здарэннем і цяжкімі наступствамі.
Мужчыну прад'яўленае абвінавачанне па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У дачыненні да абвінавачанага ўжыта мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе.
Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці
Таццяна Беланог
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

