Сталічныя следчыя высвятляюць абставіны забойства 50-гадовага мужчыны
06.08.2018
У Мінску высвятляюцца абставіны супрацьпраўнага пазбаўлення жыцця 50-гадовага жыхара сталіцы.
Па дадзеных следства, 4 жнiўня 2018 года каля 2 гадзін 50 хвілін па вуліцы Уручскай у Мінску знойдзена цела мужчыны з нажавым раненнем у вобласці грудной клеткі. Пра гэта ў хуткую дапамогу і ў праваахоўныя органы паведаміў жыхар суседняга дома, які пачуў крыкі і які выйшаў на двор. Пры гэтым ён убачыў невядомага, які спешна ад'язджаў на аўтамабілі.
Першамайскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце распачата крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група з удзелам спецыялістаў ДКСЭ. З мэтай высвятлення асобы падазраванага дапытаныя блізкія пацярпелага, жыхары дамоў, прааналізаваны запісы камер відэаназірання, па канфіскаваных падчас аглядаў рэчавых доказах прызначаны экспертныя даследаванні.
Па выніках правядзення следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па падазрэнні ў дачыненні да забойства мужчыны супрацоўнікамі органаў унутраных спраў затрыманы яго 40-гадовы знаёмы.
У цяперашні час вызначаюцца матывы здзяйснення злачынства. Мужчыны раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў, крадзяжы і рабаванні. Падазраваны працаваў электрыкам, пражываў у Мінскім раёне.
Расследаванне працягваецца.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па г. Мінску
Марына Дранькова
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

