Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч правёў свой рабочы дзень на Гродзеншчыне
09.12.2015
Запланаваная на 9 снежня рабочая паездка Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Івана Наскевіча ў Гродзенскую вобласць пачалася з візіту ў Карэліцкі раён. Там ён правёў выязны асабісты прыём грамадзян і «прамую тэлефонную лінію».
Нягледзячы на тое, што ў прынёманскім краі пераважны лік зваротаў грамадзян эфектыўна вырашаецца на раённым і абласным узроўнях, жыхары Карэліцкага раёна выкарысталі магчымасць звярнуцца да главы ведамства. Прычым пытанні грамадзян насілі адрасны характар і былі звязаны з расследаваннем крымінальных спраў, прыёмам на службу ў Следчы камітэт.
Аператыўна разабраўшыся з праблемамі людзей, кіраўнік даў вычарпальныя адказы. У асобных выпадках Іван Наскевіч даручыў прысутным на прыёме адказным службовым асобам узяць на асобы кантроль паступілыя звароты.

Знаходжанне галоўнага следчага краіны ва ўсходнім раёне Гродзеншчыны завяршылася наведваннем Карэліцкага РОСК, дзе ён сустрэўся з асабістым складам следчага падраздзялення, азнаёміўся з крымінальнымі справамі, якія знаходзяцца ў вытворчасці, перспектывамі іх расследавання, умовамі працы супрацоўнікаў.
У аналагічным ключы прайшлі сустрэчы кіраўніка з асабістым складам яшчэ некалькіх раённых аддзелаў Следчага камітэта. Пры гэтым асобая ўвага была ўдзелена камунікаванню з маладымі супрацоўнікамі, якія знаходзяцца на стадыі прафесійнага станаўлення.

Завяршылася рабочая паездка ў Гародні, дзе глава ведамства наведаў абласное ўпраўленне і Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта. У рэжыме свабоднай сувязі з кіраўнікамі і асабістым складам Іван Данілавіч азнаёміўся з асобнымі праблемамі і цяжкасцямі, якія ўзнікаюць у следчай практыцы, даў практычныя рэкамендацыі па іх пераадоленню.
Вынікі свайго візіту ў вобласць Старшыня Следчага камітэта падвёў на рабочай нарадзе, адзначыўшы, што ў Гродзенскай вобласці створаны ўсе ўмовы для эфектыўнага выканання падраздзяленнямі папярэдняга расследавання пастаўленых задач. Пры гэтым падкрэсліў, што чакае далейшага развіцця дасягнутых пазітыўных тэндэнцый у службовай дзейнасці.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці
Сяргей Шэршэневіч
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

