Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч сустрэўся з Генеральным пракурорам Ірана Махамадам Джафарам Мантазеры

23.11.2016
У рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Генеральнай пракуратуры Ісламскай Рэспублікі Іран у цэнтральным апараце Следчага камітэта 23 лістапада 2016 года адбылася рабочая сустрэча Старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча з Генеральным пракурорам Ісламскай Рэспублікі Іран Махамадам Джафарам Мантазеры. 

З іранскага боку на сустрэчы таксама прысутнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Махамад Рэза Сабуры, прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры і Пасольства Ірана.

Адкрываючы сустрэчу, Іван Наскевіч адзначыў, што, нягледзячы на значную геаграфічную аддаленасць, Беларусь і Іран звязваюць дружалюбныя адносіны, заснаваныя на прынцыпах раўнапраўя, узаемаразумення і павагі суверэнітэту.

Кіраўнік беларускага следчага ведамства праінфармаваў іранскіх калег аб гісторыі ўтварэння, функцыях, задачах і працэсуальных паўнамоцтвах Следчага камітэта, яго ролі і месцы ў сістэме дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь.



У ходзе сустрэчы бакі абмяняліся меркаваннямі аб прававых сістэмах Беларусі і Ірана, абмеркавалі некаторыя аспекты вядзення крымінальнага працэсу, узаемадзеяння следчых падраздзяленняў з праваахоўнымі і нагляднымі органамі пры расследаванні крымінальных спраў, а таксама асобныя пытанні падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі следчых у дзвюх краінах.

Улічваючы, што Беларусь і Іран з'яўляюцца транзітнымі дзяржавамі, асобая ўвага на сустрэчы ўдзелена праблемам, звязаным з раскрыццём і расследаваннем злачынстваў у вобласці незаконнага абароту наркотыкаў.

Члены іранскай дэлегацыі выказалі ўдзячнасць за аказаныя гасціннасць і сардэчны прыём, пажадалі супрацоўнікам Следчага камітэта поспехаў у іх адказнай дзейнасці.

У мэтах вывучэння вопыту Ірана ў барацьбе з распаўсюджваннем наркотыкаў і азнаямлення з дзейнасцю спецыялізаванага антынаркатычнага цэнтра Махамад Джафар Мантазеры запрасіў Івана Наскевіча наведаць Іран з рабочым візітам у зручны час.

Міжнародна-прававы аддзел
Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь