Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ФБР і Пасольства ЗША
28.08.2017
У цэнтральным апараце Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь 28 жніўня 2017 г. адбылася рабочая сустрэча Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Івана Наскевіча з прадстаўніком Федэральнага бюро расследаванняў Злучаных Штатаў Амерыкі па прававых пытаннях Ёханэсам Ван Дэн Хугенам, Часовым павераным у справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Робертам Райлі, супрацоўнікамі Пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь.

Пачынаючы сустрэчу, Іван Наскевіч падзякаваў прадстаўніку ФБР за дапамогу, якая аказваецца амерыканскім бокам пры расследаванні крымінальных спраў, і адзначыў важнасць міжнароднага супрацоўніцтва ў дзейнасці праваахоўных органаў дзвюх краін пры раскрыцці і расследаванні рознага роду злачынстваў, асабліва ў вобласці высокіх тэхналогій.
«Мы з Вамі – прадстаўнікі праваахоўных органаў і разумеем, што ў сучасных умовах злачыннасць усе часцей выходзіць за рамкі дзяржаўных меж, нясе рэальную пагрозу міжнароднай бяспекі і патрабуе прыняцця адэкватных і ўзгодненых мер у адказ», - сказаў Старшыня Следчага камітэта.

Прадстаўнік Федэральнага бюро расследаванняў Злучаных Штатаў Амерыкі па прававых пытаннях Ёханэс Ван Дэн Хуген запэўніў у забеспячэнні неабходнага садзейнічання пры арганізацыі выканання запытаў беларускіх калег аб аказанні прававой дапамогі па крымінальных справах.

Часовы павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Роберт Райлі ў сваю чаргу таксама падзякаваў Следчаму камітэту Рэспублікі Беларусь за супрацоўніцтва з амерыканскім бокам.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі магчымыя формы і метады ўмацавання двухбаковага ўзаемадзеяння ў крымінальна-прававай сферы дзейнасці Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і Федэральнага бюро расследаванняў Злучаных Штатаў Амерыкі. Сярод напрамкаў узаемадзеяння былі адзначаны: барацьба з кіберзлачынствамі, злачынствамі ў сферы гандлю людзьмі, парушэннямі праў інтэлектуальнай уласнасці, арганізаванай злачыннасцю, наркатрафікам і інш.

Сустрэча спрыяла падтрыманню на высокім узроўні рабочых кантактаў, канструктыўнаму абмену меркаваннямі па актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва і вызначэнні перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння.
Міжнародна-прававы аддзел
Следчага камітэта
Рэспублікі Беларусь
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

