Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч здзейсніў рабочую паездку ў Гомельскую вобласць

18.12.2015
Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч наведаў з рабочым візітам шэраг следчых падраздзяленняў Гомельскай вобласці. Кіраўнік ведамства сустрэўся з асабістым складам Светлагорскага, Рэчыцкага, Буда-Кашалёўскага, Жлобінскага раённых і Гомельскага гарадскога аддзелаў Следчага камітэта. Палкоўнік юстыцыі азнаёміўся з умовамі праходжання службы ў падраздзяленнях, нюансамі арганізацыі следчай работы, удзяліўшы асобую ўвагу ўзаемадзеянню з органамі дазнання і пракуратуры. 



У Гомелі кіраўнік Следчага камітэта правёў рабочую нараду ў абласным упраўленні. Старшыня заслухаў справаздачы намеснікаў начальніка УСК па Гомельскай вобласці па напрамках дзейнасці, якія яны курыруюць. На нарадзе былі абмеркаваны пытанні прытрымлівання законнасці пры дасудовай вытворчасці, адміністрацыйнай прэюдыцыі, аператыўнасці і якасці расследавання злачынстваў, стану працэсуальнага кантролю. 

Па выніках нарады кіраўнік ведамства даручыў кіраўніцтву ўпраўлення ўнесці прапановы па змяненні крытэрыяў адзнакі эфектыўнасці следчай работы, па карэкціроўцы арганізацыйна-штатнай структуры падраздзяленняў з улікам нагрузкі на следчых і спецыфікі крымінагеннай абстаноўкі ў рэгіёне, а таксама прыняць меры па далейшым скарачэнні папяровага дакументаабароту. 

Падчас наведвання Гомельскай вобласці Старшыня Следчага камітэта правёў рабочыя сустрэчы са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Дворнікам і пракурорам Гомельскай вобласці Сяргеем Аземшай.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці 
Марыя Крываногава