Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч зрабіў рабочы візіт у Грузію
31.01.2017
Па запрашэнні грузінскага боку дэлегацыя Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь на чале з кіраўніком ведамства Іванам Наскевічам 30 і 31 студзеня наведала Грузію.
У рамках візіту адбылася рабочая сустрэча з Міністрам унутраных спраў Грузіі Георгіем Мгебрышвілі і кіраўніцтвам МУС Грузіі.

На сустрэчы абмеркаваны пытанні, звязаныя з расследаваннем рознага роду злачынстваў, практыкай прымянення крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, а таксама шляхі ўзаемадзеяння ў рамках падпісанага ў 2015 годзе міжурадавага Пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы барацьбы са злачыннасцю.
Па просьбе беларускага боку грузінскія калегі падрабязна праінфармавалі аб прынятых мерах па ўдасканаленні крымінальнага працэсу, у прыватнасці асаблівасцях вядзення ў Грузіі дасудовай крымінальнай вытворчасці ў электронным выглядзе. Па выніках сустрэчы Старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Іванам Наскевічам і Міністрам унутраных спраў Грузіі Георгіем Мгебрышвілі падпісаны Пратакол аб намерах.


Членам беларускай дэлегацыі была дадзена магчымасць азнаёміцца з работай структурных і тэрытарыяльных падраздзяленняў МУС Грузіі, а таксама дзейнасцю Акадэміі МУС Грузіі па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў.

У ходзе візіту дэлегацыя Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь таксама наведала Галоўную пракуратуру Міністэрства юстыцыі Грузіі, дзе была арганізавана сустрэча з Галоўным пракурорам Грузіі Іракліем Шатадзэ.
Бакі абмяняліся меркаваннямі аб дзеючых прававых сістэмах Беларусі і Грузіі, актуальных праблемах процідзеяння злачыннасці, далейшых перспектывах супрацоўніцтва пры расследаванні крымінальных спраў у рамках Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах 1993 года і іншых міжнародных інструментаў у крымінальна-прававай сферы.

Візіт дэлегацыі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у Грузію садзейнічаў узаемнаму абмену станоўчым вопытам, падтрыманню на належным узроўні кантактаў паміж праваахоўнымі органамі дзвюх краін.
Міжнародна-прававы аддзел
Следчага камітэта
Рэспублікі Беларусь
Фото: police.ge, pog.gov.ge
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

