Следчым камітэтам вызначаны прычыны падзення штурмавіка Су-25 у Лідскім раёне
03.02.2015
Вызначана, што 30 верасня 2014 года ваенны самалёт Су-25 Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь выконваў планавы палёт па адпрацоўцы навучальнага практыкавання ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Каля 11 гадзін 50 хвілін у выніку няштатнай сітуацыі самалёт страціў кіраванне. Лётчык, пераканаўшыся, што траекторыя падзення штурмавіка знаходзіцца па-за населенымі пунктамі, катапультаваўся. У выніку падзення Су-25 поўнасцю разбурыўся і згарэў.
У ходзе расследавання, супрацоўнікамі Галоўнага следчага ўпраўлення ва ўзаемадзеянні з дзяржаўнай камісіяй па расследаванні авіявыпадкаў была праведзена работа па ўстанаўленні прычын падзення штурмавіка. Следчымі дапытаны дзесяткі сведак, лётны і тэхнічны персанал авіябазы. Праведзены шэраг экспертыз. Вывучаны авіяцыйная дакументацыя, матэрыялы аб'ектыўнага кантролю, дадзеныя бартавога самапісца.
Пасля дакладнага вывучэння ўсіх матэрыялаў крымінальнай справы, вызначана, што прычынай няштатнай сітуацыі на Су-25 паслужыў пажар, які ўзнік у выніку трэння жгута і трубаправода, што прывяло да парушэння цэласнасці ізаляцыі, кароткаму замыканню і наступнаму запальванню.
Пры гэтым усе віды работ і перадпалётная падрыхтоўка штурмавіка былі праведзены ў адпаведнасці з дзеючымі патрабаваннямі і правіламі. Устанавіць вышэйапісаны недахоп авіяцыйнай тэхнікі сіламі тэхнічнага персаналу не прадстаўлялася магчымым.
Такім чынам, у ходзе следства парушэнняў правіл палётаў і падрыхтоўкі да іх, якія маглі быць дапушчаны як самім лётчыкам, так і асобамі тэхнічнага персаналу, якія абслугоўваюць самалёт, не вызначана. Крымінальная справа спынена за адсутнасцю складу злачынства.
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

