Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Супрацоўнікі Следчага камітэта удастоены дзяржузнагарод

18.06.2024
Адпаведны ўказ нумар 235 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 чэрвеня.

Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны, смеласць і рашучасць, праяўленыя пры выратаванні людзей на вадзе і ў час пажару, заслугі ў воінскай і дзяржаўнай службе, ахове дзяржаўнай граніцы, значны асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці і правапарадку, барацьбу са злачыннасцю, удасканаленне падатковай сістэмы, развіццё рэальнага сектара эканомікі і знешнеэканамічных сувязей, ветэранскага руху, выхаванне падрастаючага пакалення, выдатныя дасягненні ў будаўніцтве, адукацыі і культуры.

У ліку ўдастоеных медаля «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» начальнік следчага ўпраўлення УСК па Мінскай вобласці Андрэй Кірылаў, следчы па асабліва важных справах аддзела па расследаванні злачынстваў супраць асобы і грамадскай бяспекі галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Настасся Федарэнка, першы намеснік Старшыні Следчага камітэта Алег Шандаровіч.

Крыніца: БелТА.