Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Тактыкі і стратэгі

11.03.2015
Пры расследаванні крымінальных спраў трэба не толькі прытрымлівацца ўсіх працэсуальных нюансаў, але і мець немалыя разумовыя здольнасці. Разблытаць клубок злачынства, устанавіць усю паўнату карціны адбытага і зрабіць так, каб справядлівасць перамагла – гэта далёка не кожнаму чалавеку пад сілу. Гульня ў шахматы – гэта свайго роду «спартзала для мазгоў» следчага, дзе можна выпрабаваць свае сілы.

На базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках для вызначэння лепшых з лепшых у стратэгіі і тактыцы на шахматнай дошцы адбыўся першы чэмпіянат Следчага камітэта па шахматах. Спаборніцтвы праводзіліся як паміж камандамі ўпраўленняў Следчага камітэта, так і ў асабістым першынстве – мужчыны і жанчыны гулялі паасобку.
Усяго ў барацьбе прынялі ўдзел восем каманд: па адной ад кожнага ўпраўлення Следчага камітэта па абласцях і г. Мінска, а таксама каманда Цэнтральнага апарата.

Нягледзячы на знешні спакой спартсменаў адчувалася, што барацьба за прызавыя месцы адбываецца нежартоўная. У выніку шахматных баталій прызёрамі чэмпіянату сталі:

Камандны залік:
I месца: ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці;
II месца:  ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці;
III месца: ўпраўленне Следчага камітэта па г. Мінску.


Асабістае першынство (мужчыны):
I месца: майстар спорту Рэспублікі Беларусь Малюш Андрэй Міхайлавіч (УСК па Гродзенскай вобласці);
II месца: Сялях Сяргей Іванавіч (УСК па Брэсцкай вобласці);
III месца: Сандул Уладзімір Васілевіч (УСК па Гомельскай вобласці).

Асабістае першынство (жанчыны):
I месца: Лазько Аксана Антонаўна (УСК па Брэсцкай вобласці);
II месца: Кабакова Вольга Мікалаеўна (УСК па Мінскай вобласці);
III месца: Паўлава Надзея Мікалаеўна (УСК па г. Мінску).


Віншуем пераможцаў!