Трагедыя на чыгуначным пераездзе ў Касцюковіцкім раёне: тры чалавека загінула
13.05.2015
Упраўленнем Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці па факце сутыкнення аўтамабіля «Опель Вектра» з грузавым цягніком, у выніку якога загінула тры чалавека і аднаму прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні, узбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правіл дарожнага руху, якое выклікала па неасцярожнасці смерць тры людзей) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Следствам вызначана, што 12 мая каля 18.00 гадзін у Касцюковіцкім раёне вадзіцель аўтамабіля, 1986 года нараджэння, парушыў правіла праезду чыгуначнага пераезду, праігнараваўшы забараняльныя сігналы святлафора, і сутыкнуўся з праходзілым грузавым цягніком «Унеча – Крычаў».
У выніку дарожна-транспартнага здарэння вадзіцель аўтамабіля і непаўналетняя пасажырка, 1997 года нараджэння (са знешнімі прыкметамі цяжарнасці), загінулі на месцы, атрымаўшы цялесныя пашкоджанні несумяшчальныя з жыццём. Двое пасажыраў – мужчына, 1991 года нараджэння, і хлопчык, 2011 года нараджэння – у цяжкім стане былі дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя, дзе мужчына ў хуткім часе памёр. Дзіцяці ўрачы аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аляксандра Ракусава.
Следчыя працягваюць работу па ўстанаўленні ўсіх абставін адбытага. Па крымінальнай справе назначаны судова-медыцынскія, судова-біялагічныя, трасалагічныя і аўтатэхнічныя экспертызы, вытворчасць якіх даручана спецыялістам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Ужо вызначана, што мужчына, які кіраваў аўтамабілем, у сакавіку цяперашняга года быў асуджаны за парушэнне правіл дарожнага руху, якое выклікала па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Па рашэнні суда яму было назначана пакаранне ў выглядзе 2 гадоў папраўчых работ з пазбаўленнем права кіраваць транспартнымі сродкамі тэрмінам на 5 год.




Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

