Трагедыя ў Скідзелі: па крымінальнай справе затрыманы падазроныя
14.03.2017
Следчая група працягвае працаваць на тэрыторыі ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат», дзе 25 лютага ў выніку выбуху пылапаветранай сумесі пацярпелі пяць работніц завода, чатыры з якіх пасля памерлі ва ўстанове аховы здароўя.
У цяперашні час праводзяцца паглыбленыя агляды сістэм аспірацыі і вентыляцыі. Па запыце беларускіх следчых на прадпрыемства прыбылі прадстаўнікі кампаніі-пастаўшчыка абсталявання з Рэспублікі Польшча, якая, у тым ліку, праводзіла наладачныя работы ў цэху гатовай прадукцыі.
Акрамя таго, да следчых дзеянняў у якасці спецыялістаў прыцягнуты вучоныя вядучых ВНУ краіны, а таксама эксперты арганізацый, якія спецыялізуюцца на ўстаноўцы, эксплуатацыі і праверцы тэхнічнага стану сістэм аспірацыі і вентыляцыі.
З улікам аналізу сабраных фактычных дадзеных, следствам прынята рашэнне аб затрыманні і правядзенні допытаў начальніка цэха гатовай прадукцыі і яго намесніка ў якасці падазроных ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 428 (службовая халатнасць) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Чытайце таксама:
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

