Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Трое малалетніх дзяцей выпалі з акна дома: Уздзенскія следчыя праводзяць праверку

18.07.2018
Уздзенскі раённы аддзел Следчага камітэта ўстанаўлівае акалічнасці здарэння з удзелам трох малалетніх дзяцей.

17 ліпеня ў праваахоўныя органы паступіла інфармацыя аб дастаўленнi ва ўстанову аховы здароўя для аказання медыцынскай дапамогі двух хлопчыкаў (шасці і пяці гадоў) і двухгадовай дзяўчынкі.

З мэтай устанаўлення абставінаў следча-аператыўная група неадкладна выбыла на месца здарэння ў адну з вёсак Уздзенскага раёна.

Па дадзеных следства, днём 17 ліпеня бягучага года суседскія хлопчыкі знаходзіліся ў гасцях у дзяўчынкі і гулялі ў дзіцячым пакоі, размешчаным на другім паверсе прыватнага дома. Знаходзячыся ў пакоі без дарослых з прыадчыненым акном, дзеці падставілі крэсла і забраліся на падваконнік.



Яны самастойна расхінулі створку акна і абаперліся на маскітную сетку, якая пасля сарвалася з мацаванняў. У выніку малалетнія ўпалі з вышыні больш за 5,5 метраў і атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці (траўмы галавы, пераломы сцягна, пляча, розныя ўдары).

У рамках даследчай праверкі следчыя высвятляюць прычыны здарэння, прызначаны судова-медыцынскія экспертызы, праводзіцца праца з бацькамі, відавочцамі.

Сем'і, у якіх пражываюць дзеці, характарызуюцца станоўча, у сацыяльна небяспечным становішчы не знаходзяцца.

Следчыя ў чарговы раз звяртаюцца да бацькоў з просьбай быць больш уважлівымі і асцярожнымі!

Не пакідайце дзяцей без нагляду, асабліва ў пакоі з адкрытым акном. Усе прадметы мэблі павінны быць адсунутыя ад вокнаў, каб дзіця не магло залезці на падваконнік. Стаўце на вокны спецыяльныя фіксатары, якія не дазволяць дзіцяці самастойна яго адкрыць.

Памятайце, што маскітная сетка не з'яўляецца абаронай ад няшчасных выпадкаў, звязаных з падзеннем!

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці
Таццяна Беланог