У Бабруйску ўзбуджана крымінальная справа па факце гібелі на пажары двух дзяцей
28.05.2018
Следчымі ўстанаўліваюцца абставіны ўзгарання, якое адбылося ўначы 27 мая ў двухпакаёвай кватэры на восьмым паверсе дома па бульвары Прыбярэзінскаму ў г. Бабруйску. Пасля ліквідацыі пажару супрацоўнікамі МНС у спальні былі знойдзены целы двух шасцігадовых дзяцей (хлопчык і дзяўчынка).
40-гадовая маці загінулых дзяцей разам са старэйшым 11-гадовым сынам падчас пажару па месцы жыхарства адсутнічала.
Следча-аператыўнай групай, якая прыбыла на месца здарэння, з выкарыстаннем магчымасцяў перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі УСК па Магілёўскай вобласці праведзены пільны агляд месца здарэння і папярэдне ўстаноўлена, што агмень знаходзіўся на канапе, размешчанай у зале.
Па факце гібелі двух дзяцей Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці дзвюм асобам) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Для ўстанаўлення ўсіх абставінаў прызначаныя судова-медыцынскія і пажарна-тэхнічная экспертызы, праводзяцца допыты суседзяў, работнікаў дзяржаўных органаў і іншых службаў, вывучаецца адпаведная дакументацыя.
Па дадзеных следства, сям'я не знаходзілася на ўліку, як сям'я ў сацыяльна небяспечным становiшчы. Маці загінулых дзяцей затрыманая і дае паказанні.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці
Аксана Салянюк
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

