У Барысаве супрацоўнікі букмекерскай канторы падазраюцца ў прысваенні грашовых сродкаў кампаніі
06.07.2018
Барысаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа ў дачыненні да чацвярых супрацоўнікаў адной з букмекерскіх кантор.
Крымінальная справа ўзбуджаная на падставе матэрыялаў праверкі, праведзенай супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі Барысаўскага РУУС.
Па дадзеных праваахоўнікаў, загадчыца і тры касіра букмекерскай канторы, з'яўляючыся матэрыяльна адказнымі асобамі і дзейнічаючы ў парушэнне ўсталяваных службовых інструкцый, прысвойвалі грашовыя сродкі прадпрыемства, у тым ліку ўнесеныя жыхарамі Барысава пры афармленні ставак.
Знаходзячыся на працоўным месцы і маючы доступ да сродкаў на электронным рахунку кампаніі, шляхам афармлення адпаведных дакументаў, супрацоўнікі з мэтай асабістага ўзбагачэння рабілі стаўкі, выкарыстоўваючы дадзеныя кліентаў. У выніку ў перыяд са студзеня па красавік 2018 года прайграная сума даручаных ім грашовых сродкаў склала больш 35,5 тысячы рублёў.
Праводзяцца допыты падазраваных, сведкаў, вочныя стаўкі, вывучаецца канфіскаваная дакументацыя, якая тычыцца дзейнасці прадпрыемства. Прызначаны шэраг крыміналістычных экспертыз. На маёмасць падследных накладзены арышт.
Дзеянні падазраваных кваліфікаваныя па ч. 4 арт. 211 (прысваенне маёмасці, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да фігурантаў прыменена мера працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязацельства аб яўцы.
З улікам ролі ў супрацьпраўнай дзейнасці канчатковая кваліфікацыя будзе дадзена па выніках расследавання.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці
Таццяна Беланог
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

