У Беларусі ў сакавіку з'явіцца маштабная сістэма процідзеяння кібермахлярствам
09.01.2024
У Беларусі ў сакавіку бягучага года з'явіцца маштабная сістэма процідзеяння кібермахлярствам. Аб гэтым у прэс-цэнтры БЕЛТА заявіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця папярэдняга следства цэнтральнага апарату Следчага камітэта Іван Судніковіч.
Паводле яго слоў, Нацыянальны банк сумесна з Міністэрствам унутраных спраў і Следчым камітэтам упершыню ўкарэніць у Беларусі маштабную сістэму процідзеяння кібермахлярствам. «Сістэма пачне працаваць у сакавіку бягучага года. Цяпер мы праводзім арганізацыйныя, прававыя і тэхнічныя падрыхтоўчыя мерапрыемствы па яе запуску», – адзначыў Іван Судніковіч.
Паводле яго слоў, укараненне механізму прасочвання і блакіроўкі махлярскіх транзакцый – чарговы, але вырашальны этап маштабнай стратэгіі процідзеяння анлайн махлярствам, якая рэалізуецца апошнія гады.

Сістэма ўкараняецца ў рамках указа Прэзідэнта нумар 269 «Аб мерах па процідзеянні несанкцыянаваным плацежным аперацыям».

Крыніца: БелТА.
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт