Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

У дачыненні да шэрага былых службовых асоб праводзяцца працэсуальныя дзеянні

21.12.2015
Следчым камітэтам праводзяцца працэсуальныя дзеянні па крымінальнай справе аб злачынстве карупцыйнай накіраванасці ў дачыненні да былога міністра гандлю.

Дзеянні падазронага кваліфікаваны па ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у дачыненні да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Таксама Следчым камітэтам расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да былога намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, узбуджаная па матэрыялах праверкі, праведзенай супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Мужчыну прад'яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У дачыненні да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.