У Гродне завершана расследаванне смяротнага наезду на тэрыторыі транспартнага прадпрыемства
10.07.2018
Дарожна-транспартнае здарэнне мела месца ў г.Гродна на тэрыторыі філіяла «Грузавы аўтамабільны парк №2» ААТ «Гроднааблаўтатранс» 8 мая каля 17 гадзін. Пры ўездзе на тэрыторыю названага філіяла, 53-гадовы вадзіцель, які кіраваў грузавым самазвалам «МАЗ 6516» учыніў наезд на 58-гадовага механіка, які рухаўся злева направа перад аўтамабілем і ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы.
Па дадзеным факце ўпраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці была ўзбуджана крымінальная справа.
У мэтах высвятлення абставін здарэння следчыя агледзелі месца здарэння, канфіскавалі і вывучылі запісы камер відэаназірання, дакументацыю, якая рэгламентуе пытанні аховы працы і тэхнікі бяспекі, у тым ліку у сферы бяспекі дарожнага руху, дапыталі сведкаў здарэння, правялі следчы эксперымент, іншыя следчыя і працэсуальныя дзеянні.
У ходзе правядзення судова-медыцынскай экспертызы спецыялісты ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці прыйшлі да высновы, што механіку былі нанесены цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр на месцы. У рамках аўтатэхнічнай экспертызы ўстаноўлена, што грузавы самазвал «МАЗ 6516» знаходзіцца ў тэхнічна спраўным стане.
Прааналізаваўшы сукупнасць атрыманай інфармацыі, следчыя прыйшлі да высновы, што кіроўца грузавога самазвала «МАЗ 6516» парушыў шэраг патрабаванняў Правілаў дарожнага руху. У прыватнасці, перад пачаткам руху не ўпэўніўся, што яго дзеянні будуць бяспечныя і не створаць перашкоды для іншых удзельнікаў дарожнага руху. Ён здзейсніў наезд, маючы магчымасць назіраць ў вонкавае люстэрка пярэдняга агляду пешахода, які рухаўся злева направа ўздоўж пярэдняй часткі аўтамабіля.
З улікам усіх абставінаў па выніках расследавання крымінальнай справы абвінавачанаму інкрымінавана парушэнне правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (ч.2 арт.317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Раней ён да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, у момант наезду быў цвярозы. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.
Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці
Сяргей Шаршаневіч
Афіцыйны прадстаўнік УДКСЭ па Гродзенскай вобласці
Марыя Лешык
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

