У Камянецкім раёне сямейная пара і двое іх дзяцей загінулі ў ДТЗ: распачата крымінальная справа
26.07.2018
Следча-аператыўная група ўстанаўлівае акалічнасці смяротнага дарожна-транспартнага здарэння ў Камянецкім раёне.
Па дадзеных следства, 26 ліпеня 2018 года прыблізна ў 08 гадзін 15 хвілін на 34-ым кіламетры аўтадарогі «Брэст-Камянец-ДПУ НП «Белавежская пушча» паблізу в.Радасць Камянецкага раёна адбылося сутыкненне аўтамабіля МАЗ і мікрааўтобуса «Рэно», якім кіраваў жыхар Брэста, 1986 года нараджэння.
У выніку дарожна-транспартнага здарэння пасажыры «Рэно» - жонка вадзіцеля і іх сын, 2015 года нараджэння, - загінулі на месцы здарэння. Яшчэ адно дзіця, хлопчык, 2013 года нараджэння, памёр падчас аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі. Кіроўца «Рэно» ў цяжкім стане быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя, дзе праз некаторы час памёр. Кіроўца аўтамабіля МАЗ не пацярпеў.
Устаноўлена, што адзін з дзяцей знаходзіўся ў дзіцячым крэсле, а другі на руках у маці, якая была прышпіленая рамянём бяспекі.
У цяперашні час следча-аператыўная група, працу якой каардынуе кіраўніцтва УСК па Брэсцкай вобласці, ажыццяўляе фіксацыю рэчава-следавой абстаноўкі на месцы ДТЗ.
Следчым упраўленнем УСК па Брэсцкай вобласці распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Усе абставіны здарэння высвятляюцца.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці
Дзмітрый Іванюк
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

