У Лагойскам раёне ў кацельні адбыўся выбух. Загінуў адзін чалавек. Узбуджана крымінальная справа
16.02.2015
НЗ адбылося ў вёсцы Акцябр Лагойскага раёна раніцай 15 лютага. У выніку выбуху ацяпляльнага катла адбылося частковае разбурэнне кацельні. Памяшканне, размешчанае асобна ад навучальнага корпуса, ацяплялася дровамі. У выніку выбуху загінуў мужчына, мясцовы жыхар, 1990 года нараджэння.
Неадкладна на месца здарэння выбылі следчыя УСК па Мінскай вобласці, следча-аператыўная група СК, супрацоўнікі МНС, прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, перасоўная крыміналістычная лабараторыя.
У ходзе праверачных мерапрыемстваў следствам атрыманы папярэднія дадзеныя, якія сведчаць аб тым, што асноўнай прычынай выбуху стаў чалавечы фактар, а менавіта невыкананне тэхнікі бяспекі. У момант выбуху загінулы разам з качагарамі знаходзіўся ў памяшканні кацельні, што забаронена дзеючымі інструкцыямі.
Па дадзеным факце Лагойскім РОСК узбуджана крымінальная справа па арт. 144 КК (прычыненне смерці па неасцярожнасці). Па непасрэдна ўзнікшаму падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманы двое работнікаў кацельні, 1975 і 1953 г.р. У гэты момант з падазронымі працуюць следчыя. Высвятляюцца абставіны адбытага.
Прыняты ўсе меры для бесперабойнага функцыянавання аб'екта адукацыі. У цяперашні час цеплазабеспячэнне адноўлена.
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

