Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

У Магілёве распачата крымінальная справа па факце ДТЗ, у выніку якога адзін чалавек загінуў

21.05.2018
УСК па Магілёўскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па факце парушэння правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Па дадзеных следства, 19 мая ў 18 гадзін 15 хвілін на вул. Чалюскінцаў у г. Магілёве адбылося сутыкненне чатырох транспартных сродкаў: легкавых аўтамабіляў «БМВ», «Хонда», «Лада» і аўтобуса «Бава».

У выніку дарожна-транспартнага здарэння кіроўцу аўтамабіля «Лада», 1996 года нараджэння, і бацьку, 1961 года нараджэння, які ехаў у якасці пасажыра, нанесены цялесныя пашкоджанні, а яго 59-гадовая сваячка ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы. Кіроўца аўтамабіля «Хонда», 1988 года нараджэння, і яе малалетняя дачка таксама атрымалі цялесныя пашкоджанні.

У рамках крымінальнай справы прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку судова-медыцынскія і аўтатэхнічная, вытворчасць якіх даручана спецыялістам упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці.





Следчымі ў цяперашні час усталёўваецца механізм дарожна-транспартнага здарэння, аднаўляецца храналогія падзей, якія папярэднічалі аварыі. Атрыманы звесткі аб тым, што непасрэдна ў момант аварыі на скрыжаванні вул. Мельнікава на святлафоры спынілася маршрутнае таксі белага колеру, што рухалася па маршруце №9, рэгістрацыйны знак якога пачынаецца на лічбу «50».

У мэтах устанаўлення ўсіх абставінаў гэтага здарэння следчыя звяртаюцца з просьбай да кіроўцы дадзенага маршрутнага таксі і пасажыраў, а таксама да іншых грамадзян, якія сталі сведкамі ДТЗ, паведаміць наяўныя звесткі ў УСК па Магілёўскай вобласці па тэлефонах: 8 (0222) 298-184; +375 33 3994004 МТС (з 9:00 да 18:00 гадзін).

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці
Аксана Салянюк