У Магілёве узяты пад варту мужчына, які абвінавачваецца ў вымагальніцтве
05.06.2018
Следчым упраўленнем УСК па Магілёўскай вобласці расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да 24-гадовага магілёўца, які абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.208 (вымагальніцтва) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Крымінальная справа ўзбуджаная на падставе матэрыялаў, прадстаўленых супрацоўнікамі 11-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь (па Магілёўскай вобласці).
Першапачатковымі следчымі дзеяннямі ўстаноўлена, што абвінавачаны ў перыяд з сакавіка па красавік бягучага года неаднаразова пад пагрозай прымянення гвалту прад'яўляў 27-гадовай мясцовай жыхарцы патрабаванні аб перадачы яму грашовых сродкаў у суме 1000 долараў ЗША, за атрыманне права асабістай свабоды. Абвінавачаны ўявіў сябе гаспадаром, а пацярпелую - сваёй рабыняй і лічыў, што можа распараджацца яе асабістым жыццём. Акрамя таго, абвінавачваны патрабаваў і ў хлопца пацярпелай выкуп за жанчыну.
У цяперашні час па крымінальнай справе ўстанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння. У ходзе ператрусу па месцы жыхарства абвінавачанага канфіскаваныя прадметы (інвалідная калыска, плакат з заклікамі аб дапамозе ў лячэнні хворых дзяцей, банка з манетамі), якія даюць падставу меркаваць, што абвінавачаны падвяргаў пацярпелую, а таксама і іншых грамадзян, прымусовай працы. Па дадзеным факце следствам будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням фігуранта.



Да 24-гадовага мужчыны прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці
Аксана Салянюк
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

